Урачыстае ўшанаванне пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды прайшло ў раённым выканаўчым камітэце.
Урачыстае ўшанаванне пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды прайшло ў раённым выканаўчым камітэце.
З прывітальным словам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак:
Вялікі дзякуй педагогам і бацькам за штодзённую працу. Сёння ў нас ёсць магчымасць не толькі маральна, але і матэрыяльна заахвоціць алімпіяднікаў. Яны праслаўляюць сваімі поспехамі раён. Мы стараемся рабіць усё магчымае для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Вялікія фінансавыя сродкі ўкладзены ў рамонт яслі-сада №9. Цалкам пераабсталюем сістэму харчавання, працягваецца рамонт у Заслаўскай і Бароўскай сярэдніх школах, ва ўсе гарадскія школы праведзена оптавалакно. У мінулым годзе закуплена чатыры школьных аўтобусы. Адкрыццё залы раённага Дома культуры з сучасным 3D кінатэатрам запланавана на канец лета. Віктар Уладзіміравіч таксама зачытаў віншаванне ад старшыні райвыканкама Барыса Ефрэмава.
Прадстаўнік ГА “Белая Русь” Юрый Пякар уручыў дыпломы і грашовыя прызы прызёрам. Гэта навучэнка гімназіі імя Ерашова Алеся Тарасевіч (Дыплом другой ступені па англійскай мове і Ганаровы ліст заключнага этапу алімпіяды), навучэнцы сярэдняй школы №1 Ян Крывец і Валянціна Грынкевіч (Дыплом трэцяй ступені па біялогіі), навучэнка Бароўскай сярэдняй школы Ануш Маркаран (Дыплом трэцяй ступені па гісторыі), навучэнка Слабадской дзіцячы сад-сярэдняя Настасся Піскунова (Дыплом трэцяй ступені па беларускай мове).
Віктар Азаронак адзначыў настаўнікаў, без укладу якіх гэты поспех быў бы немагчымы. “Тарылі” зорны шлях да перамог настаўніца англійскай мовы гімназіі імя Ерашова Алена Зінькевіч, біялогіі сярэдняй школы №1 Алена Сільвановіч, гісторыі Бароўскай СШ Яўгенія Ерыцян, беларускай мовы Слабадской ДС-СШ Вольга Бабаед. Не абышлося без цёплых слоў прызнання і бацькам вучняў.
Настаўніца англійскай мовы Алена Зінькевіч разам з Алесяй Тарасевіч пачалі яго “тачыць” з пятага класа. На абласной алімпіядзе быў паказаны бліскучы вынік — лексіка-граматычны тэст вучаніца адзінаццатага класа напісала з вынікам вышэй дзевяноста працэнтаў, аўдзіраванне і маўленне — вышэй васьмідзесяці. Такімі вынікамі трэба ганарыцца.