Ад імя раённай улады работнікаў прадпрыемства са святамі павіншаваў старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан. Дзякуючы вашай працы і адданасці сваёй справе забяспечваецца якаснае абслугоўванне насельніцтва. Ва ўрачыстай абстаноўцы лепшыя работнікі адзначаны ўзнагародамі рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўню. Святочны канцэрт і добры настрой падарылі прысутным артысты Лепельскага РМК.