Патрыятычнае свята дазволіла адчуць сапраўднае народнае адзінства.
- Мы сабраліся тут, каб ушанаваць нашы сімвалы — сцяг, герб і гімн. Няхай яны заўсёды нагадваюць нам пра гонар за нашу дзяржаву і пра нашу вернасць ёй. Няхай кожны з вас стане сапраўдным абаронцам і будаўніком нашай Беларусі! Мы павінны берагчы нашу спадчыну і перадаваць яе будучым пакаленням, каб яны таксама адчувалі сілу і прыгажосць нашай краіны. Сёння мы стаім тут разам, аб'яднаныя любоўю да Беларусі. Няхай гэтая любоў будзе заўсёды нашым галоўным напрамкам і рухаючай сілай ва ўсіх вашых справах, — звярнуўся да землякоў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, ветэранаў, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і навучальных устаноў раёна прайшло ў гарадскім парку Лепеля.
12.5.20250 праглядаў