У раённым Доме культуры на ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню міліцыі, сабраліся праваахоўнікі некалькіх пакаленняў — толькі пачынаючыя свой прафесійны шлях, цяпер працуючыя і ветэраны службы.



З цёплымі словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч:

— Прафесія, якой вы прысвяцілі сваё жыццё, высакародная і ганаровая. Аліцэнтуючы справядлівасць, надзейнасць і бяспеку, вы ўносіце важкі ўклад у захаванне стабільнасці ў грамадстве, умацаванне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, — звярнуўся да супрацоўнікаў РАУС кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч. — Штодня знаходзячыся на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю, абароне правапарадку, вы дэманструеце стойкасць, крэпасць духу, вернасць абавязку і прысязе, смеласць і прафесіяналізм.

Таксама Міхаіл Леанідавіч уручыў Падзякі старшыні Лепельскага райвыканкама і Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў супрацоўнікам РАУС.

Святочныя віншаванні для работнікаў РАУС прагучалі і ад іншых ганаровых гасцей. Асобныя словы падзякі прагучалі ў адрас ветэранаў ад старшыні суда Лепельскага раёна Міхаіла Юрчанкі. Міхаіл Рыгоравіч адзначыў высокі прафесіяналізм і самаадданасць праваахоўнікаў, пажадаўшы ім поспехаў у нялёгкай, але такой важнай справе.

Павіншавалі супрацоўнікаў РАУС старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі органаў унутраных спраў Мікалай Веракша і іншыя госці.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у забеспячэнне аховы правапарадку і барацьбу са злачыннасцю, і ў сувязі з Днём міліцыі лепшыя супрацоўнікі атрымалі ўзнагароды!

Прафесіяналізм і самаадданасць міліцыянераў з'яўляюцца прыкладам для падрастаючага пакалення!

Завяршылася свята яркай канцэртнай праграмай з удзелам таленавітых калектываў і артыстаў Лепельшчыны.