Цэннасць энергетычнай галіны ў жыцці цяжка пераацаніць, а у наш час высокіх тэхналогій яна ўзрастае шматкроць. Прадстаўнікоў галіны з прафесійным святам павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан.
— Сёння жыццё кожнага з нас і праца любой установы проста немагчымыя без штодзённай, складанай і вельмі напружанай вашай працы. Дзякуючы стабільна працуючай галіне рэалізуюцца сур'ёзныя планы і задачы. Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у працы і сямейнага дабрабыту.
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі галіны, а ветэраны атрымалі памятныя падарункі!
Яркі і запамінальны канцэрт падарыў гасцям цудоўны настрой і зарад пазітыўнай энергіі. Музычныя нумары і запальныя танцы стварылі атмасферу сапраўднага свята.