Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Лепельскім раёне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы аграрыяў.
Нацоткавай пляцоўкай падзеі стаў раённы Дом культуры.У зале Лепельскага раённага Дома культуры прайшла афіцыйная цырымонія ўзнагароджання найбольш адметных работнікаў АПК Лепельскага раёна.
Адным з сімвалічных момантаў стала ўручэнне каравая кіраўніку раёна Міхаілу Кісялевічу.
Цырымонію віншаванняў і ўручэння заслужаных узнагарод працягнулі старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан і старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Наталля Мончык.
Сапраўдным падарункам для лепельскіх аграрыяў і працаўнікоў вёскі стаў святочны канцэрт, арганізаваны творчымі калектывамі раёна!
Дзякуй вам, землякі, за вашу працу і за хлеб на нашым стале!