Урачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да манумента воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны, а таксама да бюста Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы П. М. Машэрава, адбылося раніцай 9 мая ў Віцебску. Пасля гэтага дэлегацыя з Віцебска адправілася ў Дубровенскі раён, дзе прыняла ўдзел у адкрыцці пасля рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Рыленкі».
Урачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да манумента воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны, а таксама да бюста Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы П. М. Машэрава, адбылося раніцай 9 мая ў Віцебску. Пасля гэтага дэлегацыя з Віцебска адправілася ў Дубровенскі раён, дзе прыняла ўдзел у адкрыцці пасля рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Рыленкі».
У традыцыях беларускага народа – годна захоўваць памяць аб папярэдніх пакаленнях. Такое меркаванне выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на адкрыцці абноўленага мемарыяльнага комплексу "Рыленкі" ў Дубровенскім раёне.
Па словах кіраўніка вобласці, свята 9 Мая дарагое ўсім і кожнаму, хто ведае пра адвагу і самаахвярнасць пакалення пераможцаў. Сапраўдныя маштабы фашысцкай агрэсіі да гэтага часу немагчыма прыняць, змірыцца з імі. Ніводныя дакументы, апавяданні і хронікі не могуць перадаць таго, што тады вынеслі людзі. У Віцебскай вобласці за гады Вялікай Айчыннай вайны было спалена больш за 3 тыс. гарадоў і вёсак, загінуў кожны трэці жыхар.
"У традыцыях нашага народа не толькі абараняць родную зямлю ад ворага, але і годна захоўваць памяць аб папярэдніх пакаленнях", - падкрэсліў Мікалай Шарстнёў. У якасці прыкладу ён прывёў Віцебскую вобласць, дзе да 1 мая адрамантаваны, добраўпарадкаваны і адноўлены 1 482 аб'екты - гэта мемарыялы, помнікі воінскай славы, адзіночныя і брацкія магілы воінаў. "За апошнія восем гадоў праведзена сверка 175 606 імёнаў загінулых абаронцаў Айчыны з 205 тыс. невядомых. Толькі за апошні год удакладнены прозвішчы 13 тыс. байцоў", - адзначыў губернатар.
На пачатку гэтай седміцы ў мемарыяльным комплексе "Прарыў" ва Ушацкім раёне завяршыўся абласны этап міжнароднай акцыі "На славу агульнай Перамогі!". Напярэдадні ў Гарадку адбылося адкрыццё алеі Герояў Савецкага Саюза – ураджэнцаў Гарадоцкага раёна, у Глыбоцкім раёне – памятнага знака на месцы вёскі Шарагі, дзе было спалена больш за 150 мірных жыхароў Глыбоцкага і Полацкага раёнаў. 9 мая раніцай у абласным цэнтры на плошчы Перамогі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. "Глыбока сімвалічна, што чараду падзей працягвае Дубровенскі раён, дзе пасля рэканструкцыі адкрываецца мемарыяльны комплекс "Рыленкі". Народная святыня неадрыўна звязана з гісторыяй гэтага краю. У Дзень Перамогі з-за эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася, многія не змаглі сюды прыехаць, каб ушанаваць памяць загінулых. Важна, што гэта святое месца ёсць, і сюды будуць пастаянна прыходзіць людзі, каб схіліць галаву перад воінамі, якія абаранілі Айчыну", - сказаў старшыня аблвыканкама.
Мікалай Шарснёў таксама звярнуў увагу, што сённяшняя дата - яшчэ адна нагода звярнуцца да ўрокаў вайны. "У гэты дзень мы нязменна задумваемся аб незалежнасці і бяспецы нашай дзяржавы, бо пагроз у свеце не становіцца менш, яны толькі мяняюць сваё аблічча. абавязак сучасных пакаленняў - не дапусціць зараджэння новых смяротных дактрын і разбуральных канфліктаў. Гады ваенных выпрабаванняў і цяжкасцей выпрацавалі ў людзей абвостранае пачуццё адказнасці за мір і парадак. Варта нагадаць: спатрэбіліся дзесяцігоддзі на адраджэнне краіны з руін і попелу", - дадаў ён.
Галоўныя героі гэтага вялікага дня, вядома ж, ветэраны. "Яны наша гордасць, прыклад стойкасці і мужнасці. Жыццё імклівае. З пачуццём глыбокай удзячнасці ўлада робіць усё магчымае, каб іх жыццё было ў спакоі і дастатку. Для нас вельмі важна сказаць нашым дарагім ветэранам самыя добрыя словы, выказаць сваю бясконцую падзяку, а ў адказ пачуць мудрыя парады і напутствы", - падкрэсліў Мікалай Шарснёў.
У святочным мітынгу з нагоды Дня Перамогі ў комплексе "Рыленкі" прынялі ўдзел прадстаўнікі абласных і раённых органаў улады, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, мясцовыя жыхары і госці з суседніх раёнаў вобласці.