Для сельскіх жыхароў прыход блакітнага паліва — аднаго з самых эканамічных і экалагічных — азначае павышэнне ўзроўню камфорту пражывання.
Для сельскіх жыхароў прыход блакітнага паліва — аднаго з самых эканамічных і экалагічных — азначае павышэнне ўзроўню камфорту пражывання.
— Усё гэта ажыццяўляецца дзякуючы палітыцы, якую праводзіць Прэзідэнт нашай краіны, – адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка.
Газіфікацыя населеных пунктаў з'яўляецца адной з асноўных задач дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». На Віцебшчыне створана і функцыянуе развітая, надзейная сістэма газазабеспячэння ўсіх раёнаў дзякуючы штодзённай напружанай працы і высокай самааддачы працоўнага калектыву УП «Віцебскаблгаз», дзе працуюць тры тысячы чалавек. За апошнія 20 гадоў у вобласці пабудавана амаль 6 тысяч кіламетраў газаправодаў, пераведзена на выкарыстанне прыроднага газу больш за 200 тысяч кватэр у больш чым 360 населеных пунктах, прычым стаўка пры гэтым рабілася на прымяненне сучасных тэхналогій.
На сённяшні дзень Бешанковіцкі раён займае годнае месца ў вобласці па працягласці газавых сетак. Тут іх эксплуатуецца больш за 130 км. Прыродны газ падведзены ў 11 сельскіх населеных пунктах, 7 з 12 аграгарадкоў. Для забеспячэння блакітным палівам у Ржаўцы быў пабудаваны падводзячы газаправод працягласцю каля 9 км. На прыродны газ пераведзены 20 кватэр у трох шматкватэрных жылых дамах, раней газіфікаваных ад рэзервуарных установак звадкаванага газу. У перспектыве ў Ржаўцы, Ніжнім Крывіне і папутных населеных пунктах могуць газіфікаваць больш за 300 прыватных домаўладанняў, а таксама малочнатаварную ферму і збожжасушыльны комплекс.
— Гэта дасць штуршок да развіцця як сацыяльнай, так і вытворчай сфер, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. — Віцебшчыну плануем далей развіваць, пачынаючы ад турыстычнага сегмента і заканчваючы прамысловым. Так, будзе мадэрнізавана траса, на якой знаходзіцца Бешанковіцкі раён. Запланавана, як і ля трасы М1, зрабіць па дзве паласы ў кожны бок, каб злучыць Віцебск і Мінск яшчэ і па гэтым шляху. Развіццё транспартнай інфраструктуры прывядзе да пашырэння магчымасцей прыдарожнага сэрвісу, узнікнення вытворчасцей.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by