Урачысты пуск прыроднага газу адбыўся ў аграгарадку Слабада Лепельскага раёна.
Урачысты пуск прыроднага газу адбыўся ў аграгарадку Слабада Лепельскага раёна. У цырымоніі запальвання сімвалічнага факела прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў, старшыня Лепельскага райвыканкама Барыс Ефрэмаў і генеральны дырэктар прадпрыемства "Віцебскаблгаз" Пётр Шэршань.
Пасля цырымоніі свята працягнулася ў мясцовым Доме культуры. Звяртаючыся да жыхароў Слабады, кіраўнік вобласці сказаў, што падзяляе радасць з вяскоўцамі. Кожны разумее, што такое газ. У вытворчасці - гэта развіццё, новыя сучасныя вытворчасці, працоўныя месцы. А ў побыце - гэта соладзь, чысціня, камфорт.
Ён таксама падкрэсліў, што Слабада - адзін з перспектыўных населеных пунктаў, які атрымаў новы імпульс для развіцця. Тут павінна пашырацца вытворчая база, павінны расці паказчыкі, павялічвацца сем'і. Людзі на вёсцы павінны жыць шчасліва.
Як растлумачыў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер прадпрыемства "Віцебскаблгаз" Аляксандр Азерец, у Віцебскай вобласці прыродны газ выкарыстоўваецца ва ўсіх райцэнтрах. Цяпер мы актыўна займаемся газіфікацыяй сельскіх населеных пунктаў і аграгарадкоў. Усяго прыроднае паліва праведзена ў 346 населеных пунктаў, з якіх 111 - аграгарадкі. Слабада стала 112-м газіфікаваным аграгарадком. Агульная працягласць газаправодаў у рэгіёне складае 6 тыс. 165 км. Пры гэтым за апошнія 2 гады даўжыня сетак павялічылася на 430 км, да газу падключана 5 тыс. 400 кватэр. Сельскія населеныя пункты вобласці газіфікаваны на 30-36%. Ветка да аграгарадка Слабада (14 км) праведзена ў максімальна кароткія тэрміны. Кошт работ склаў Br830 тыс.
Праект распрацаваны такім чынам, што маршрут пракладкі газаправода максімальна набліжаны яшчэ да 3-4 населеных пунктаў. Так што ў далейшым яны таксама змогуць падключыцца да прыроднага газу.
Што тычыцца Слабады, то ў аграгарадку пражывае больш за 370 сем'яў, у кожнай з іх з'явілася магчымасць павысіць узровень камфорту пражывання за кошт выкарыстання прыроднага газу. Пры гэтым будаўніцтва газаправодаў да жылых дамоў магчыма як за кошт уласных фінансаў грамадзян, так і з прыцягненнем бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з указам №368.
Алена Ціханава.