Дарэчы, іх сёння ў эпіцэнтры свята – некалькі тысяч!

Да землякоў звярнуўся кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч: - абавязак цяперашніх – беражліва захоўваць памяць аб тых страшных падзеях і не дазволіць трагедыі паўтарыцца. Наш мітынг – гэта прыклад адзінства. Ён пацвярджае нашу прыхільнасць да захавання гістарычнай памяці для будучых пакаленняў. Няхай гэты дзень будзе сімвалам удзячнасці і глыбокай павагі да подзвігу нашага народа.

Урачысты марш вайскоўцаў, паказальнае выступленне разведчыкаў, тэатралізаваная пастаноўка ад артыстаў, творчыя нумары ад дзіцячай школы мастацтваў і раённага Дома культуры – усё ў Лепелі ў гонар Вялікай Перамогі!