Тут, ля памятнага знака загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, сустрэліся старшыня сельсавета Аксана Церашкова, прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, выхаванцы дзіцячага сада, школьнікі і шматлікія неабыякавыя.

9 мая, Дзень Перамогі… Для беларусаў гэта святочнае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога – вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да памятнага месца, а таксама ўсе разам праспявалі "ДЗЕНЬ Перамогі".