21 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Латвіі ў студзені-жнівень вырас больш чым у 3,4 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года да аб'ёму звыш $2 млрд., а па выніках 2011 года можа скласці каля $3 млрд. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Латвіі Аляксандр Герасіменка падчас работы круглага стала "Перспектыўныя напрамкі беларуска-латвійскага рэгіянальнага супрацоўніцтва" на міжнародным інвестыцыйным форуме ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па велічыні тавараабароту Латвія займае чацвёртае месца сярод краін, з якімі Беларусь усталявала гандлёва-эканамічныя адносіны. Наменклатуру экспарту складаюць каля 500 розных груп тавараў. "Усё гэта сведчыць аб тым, што мы адзін для аднаго з'яўляемся вельмі важнымі партнёрамі і пры гэтым працуем дастаткова эфектыўна", - падкрэсліў пасол.
Актынва развіваюць кааперацыю і бізнэсы дзвюх краін. Так, у Беларусі зарэгістравана 418 супольных прадпрыемстваў з латвійскім капіталам, пры гэтым толькі ў 2010 годзе з'явіліся 74 беларуска-латвійскія СП. У сваю чаргу ў Латвіі дзейнічаюць 685 СП з беларускім капіталам (102 СП зарэгістраваны ў 2010 годзе). Латвія таксама з'яўляецца важным інвестыцыйным партнёрам Беларусі, куды за апошнія 5 гадоў латвійскія інвестары накіравалі больш за $700 млн. Сёння ў рознай стадыі рэалізацыі знаходзяцца больш за 10 супольных праектаў у разнастайных сферах, почынаючы ад малой энергетыкі і да машынабудавання. "У нас створаны ўсе ўмовы для эфектыўнага ўвасаблення ў жыццё любых праектаў, трэба толькі ўзяць гэты працэс на двухбаковы кантроль", - лічыць Аляксандр Герасіменка.
Пасол Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоўс падчас выступлення на круглым стале таксама выказаў упэўненасць, што ёсць нагода для радасці з нагоды пашырэння ўзаемнага тавараабароту, але прапанаваў засяродзіць намаганні на невыкарыстаным патэнцыяле эканамічных кантактаў. "З улікам нашага суседскага становішча невыкарыстаны патэнцыял ёсць у такіх галінах, як лагістыка і памежнае супрацоўніцтва", - адзначыў латвійскі дыпламат.-0-
БЕЛТА
Тавараабарот Беларусі і Латвіі ў 2011 годзе можа выйсці на ўзровень у $3 млрд.
21.10.20110 праглядаў