4 красавіка, Кіеў /Людміла Сцяпанава - БелаПАН/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай у студзені-лютым 2011 года на 51,7% перавысіў адпаведны паказчык мінулага года і склаў $639,2 млн., паведамілі карэспандэнту БелаПАН у беларускім дыппрадстаўніцтве ў Кіеве. У тым ліку экспарт беларускай прадукцыі ва Украіну за першыя два месяцы бягучага года вырас на 55,4% да $344,9 млн., імпарт - на 47,6% да $294,3 млн. Пры гэтым захоўваецца дынаміка станоўчага для Беларусі гандлёвага сальда, якое склала $50,6 млн. Па выніках 2010 года дадзены паказчык быў зафіксаваны на ўзроўні $685 млн. пры дасягнутым узроўні беларуска-ўкраінскага тавараабароту амаль у $4,5 млрд. Прырост аб'ёмаў узаемнага гандлю ў 2010 годзе да 2009-га склаў каля $1,5 млрд. У студзені 2011 года аб'ёмы тавараабароту паміж Беларуссю і Украінай да студзеня 2010-га выраслі на чвэрць да $240,3 млн.-0-

БелаПАН