16 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай да канца 2010 года можа скласці $4,5-5 млрд. Такі прагноз у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА зрабіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмяртны. Ён прымае ўдзел у рабоце Дзелавога савета Гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Украіны, які праходзіць сёння ў Віцебску. Дзякуючы ўзраслай дынаміцы дыялогу паміж дзвюма краінамі, які назіраецца ў бягучым годзе, вызначаны праблемныя пытанні і механізмы іх вырашэння, адзначыў дыпламат. Так, падпісаны ў канцы мая ў Гомелі план сумесNных дзеянняў па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва дазволіў канкрэтызаваць тэрміны вырашэння найбольш актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і вызначыць адказных за іх выкананне. Па словах Рамана Бяссмертнага, каля 90% праблемных пытанняў звязана з развіццём эканамічнага супрацоўніцтва, якія трэба вырашыць ужо да жніўня-верасня гэтага года. "Цяпер актыўна працуюць міждMэдаMмственныя рабочыя групы па адпрацоўцы ўсяго спектра пытанняў, пачынаючы ад транзіту венесуэльскай нафты для Беларусі праз парты і тэрыторыю Украіны і заканчваючы транзітам і гандлем электраэнергіяй", - дадаў ён. Акрамя таго, вырашаюцца пытанні, звязаныя з кааперацыяй прадпрыемстваў дзвюх краін, механізмамі фінансавых разлікаў. Усё гэта дазволіць лібералізаваць клімат эканамічнага ўзаемадзеяння, пашырыць "тэрыторыю для супрацоўніцтва" паміж бізнесамі дзвюх краін. Такім чынам, ствараецца спрыяльны клімат для павелічэння тавараабароту паміж дзяржавамі, падкрэсліў дыпламат.-0-

БЕЛТА