Традыцыйна напярэдадні Дня работнікаў культуры, які будзе адзначацца ў краіне 12 кастрычніка, у Віцебску ўшаноўвалі лепшых прадстаўнікоў творчых сіл паўночнага рэгіёна
9.10.20250 праглядаў
З узнагародамі, безумоўна, сустрэнуць свята і нашы землякі.
Калектыў раённага Дома культуры ўзнагароджаны падзякай старшыні аблвыканкама. Узнагароды лепельчане ўдастоены за значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенне выставы дасягненняў суверэннай Беларусі "Мая Беларусь".
Таксама нашы землякі ўдастоены дыплома за 2 месца па выніках конкурсу-прэзентацыі тэматычных брэндавых пляцовак гарадоў і раёнаў вобласці ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".