Прафілактычная акцыя пройдзе з 25 жніўня па 5 верасня. Папярэджанню дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму будзе прысвечаны Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, які правядуць 25 жніўня пад дэвізам «Увага, бацькі, скончыліся канікулы!».



У пачатку навучальнага года дзяжурства нарадаў супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы будзе набліжана да ўстаноў адукацыі.

Кіроўцы транспартных сродкаў падчас правядзення акцыі павінны ездзіць у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР).

Супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць ім пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў паблізу ўстаноў адукацыі загадзя зніжаць хуткасць і прадастаўляць перавагу пешаходам.

Бацькам дзяржаўтаінспектары нагадваюць, што галоўным прыкладам у жыцці кожнага дзіцяці з'яўляюцца мама і тата.