Традицыйны турнір па барацьбе дзюдо на прызы старшыні райвыканкама Барыса Ефрэмава сабраў пад свае сцягі больш за семдзесят спартсменаў з Ушач, Мінска, Оршы і Лепеля.
Традыцыйны турнір па барацьбе дзюдо на прызы старшыні райвыканкама Барыса Ефрэмава сабраў пад свае сцягі больш за семдзесят спартсменаў з Ушач, Мінска, Оршы і Лепеля. Канкурэнцыя чакалася сур'ёзная, значыць, тым цікавейшымі будуць паядынкі на татамі.
Памыляецца той, хто лічыць, што галоўнае ў дзюдо — большы, чым у праціўніка, вага і фізічная сіла. Значна важней правільная тэхніка, правядзенне граматных удушэнняў і болевых прыёмаў. Не абысціся і без філасофскага складніка — узаемадзеянне цела і духу, разуменне свайго далейшага спартыўнага шляху. Сціпласць, шчырасць, смеласць, вернасць — кодэкс гонару сапраўднага дзюдаіста-“самурая”. Трэба памятаць і пра адно з галоўнейшых правілаў — клятву вучня аб прытрымліванні прынцыпаў барацьбы і невыдаванні вучэнняў майстра.
Час паглядзець на татамі. Каманда суддзі “Хадзімэ” — выходзяць самыя юныя ўдзельніцы ў вагавых катэгорыях да 26 і да 29 кг. У боксе ёсць тэрмін “мухі” (боксера ў адной з самых лёгкіх вагавых катэгорый), тут жа дзюдаістак варта ахрысціць “матылькамі”, так грацыёзна пархалі яны на татамі. Лепяльчанкі Кіра Грук і Анастасія Кашына занялі першае і трэцяе месцы адпаведна ў катэгорыі да 26 кг. Да лепяльчанак Золата Камоцкай і Вікі Каротчык (да 29 кг) дадалася спартсменка з Оршы Карына Каліноўская. Золата атрымала чыстую перамогу над суайчынніцай Вікай, але саступіла аршанскай дзюдаістцы. З двума выніковымі ацэнкамі ваза-ары ў вагавой катэгорыі перамагла Карына Каліноўская. Лепяльчанкі “правілі баль” і ў катэгорыі да 32 кг. Дар'я Пацай — першая, Ганна Самусевіч (Орша) — другая.
…Адна з прайграўшых, запыхаўшыся, села на край дывана. Шчыра кажучы, чакаў слёз, але было бачна, што яна спакойна аналізуе паядынак, які адбыўся. На пытанне трэнера — “Зразумела, чаму прайграла?” — згадзілася кіўнула галавой, нахмурыла бровы і стала ўважліва сачыць за наступным спаборніцтвам. Сказаць, што быў здзіўлены, значыць, нічога не сказаць. Да якасцяў, якія прывіваюцца з дапамогай дзюдо, смела дадамо імкненне да дасканаласці.
Лепельчанін Дзмітрый Валевiч (да 26 кг) удачна пазмагаўся з сапернікамі і заваяваў бронзавы медаль. У вагавой катэгорыі да 29 кг у хлопчыкаў выступалі Аляксандр Лешкевiч, Iван Шэндалесаў (Лепель) і прыезджыя спартсмены Цiмафей Агафонаў і Кiрыл Аўсiенка. Аляксандр выйграў iппонам усе сутычкi i з трыццаццю баламі заслужана заняў першае месца. Другiм стаў Цiмафей Агафонаў, Iван Шэндалесаў і Кiрыл Аўсiенка заваявалi бронзавыя медалі.
Лепельчанін Рэнат Жусупаў (да 32 кг) набраў трыццаць ачкоў, якiя i сталi пераможнымi. Тры балы Рэнату саступiў Кiрыл Кiльячэнка (Мiнск) і застаўся з “серабром”. Бронзавыя медалі ў Глеба Трубчанкi (Лепель) і Данiiла Янкoўскага (Орша).
Аршанец Мiкiта Носкаў упэўнена перайграў сапернікаў у вагавой катэгорыі да 42 кг. Усе астатнiя прыступкi п'едэстала гонару “аккупавалi” лепельчане. Максiм Варошка — другi, Мацвей Клундук і Дзмітрый Лазуцiн — трэцiя.
У катэгорыi да 48 кг сярод дзяўчынак не было роўных Акcанi Вараб'ёвай (Орша), якая “чыста” выйграла свае сустрэчы на татамі. Лепельчанка Карiна Жарнасек — другая, Славяна Рылькевiч (Мiнск) — трэцяя.
У вагавой катэгорыi да 46 кг удзельнiкаў было больш, але асноўную барацьбу за медалі павялi лепельчане Руслан Баравiк і Мацвей Прыцкер. Больш удачлiвым аказаўся Мацвей, якi атрымаў дзве перамогi ваза-ары і столькi ж разоў уклаў сапернікаў на iппон. Руслан Баравiк прымерыў “серабро”, трэцяе месца занялi мiнчанiн Глеб Шашко і Iван Пракоф'еў (Лепель).
Лепельчанін Артур Рааханах (да 60 кг) выйграў са стопрацэнтным вынікам у сваёй вагавой катэгорыi. Мiкiта Сальнiкаў (Лепель) — другi, Iгар Вазьмiцель (Орша) і Уладзiслаў Клундук (Лепель) — трэцiя. У камандным першынстве ўпэўненую перамогу атрымалi лепельскiя дзюдаiсты.
Падводзячы вынiкi відовішчнага турнiру, адзначым: годных эпiзодаў сутычак было шмат. Эфектныя кiдкi, граматнае ўтрыманне сапернiка ў жорсткiм “клiнчы”… Аднак мне запомнiлiся iншыя моманты. Многія дзюдаiсты акрамя традыцыйнага прывітання сапернiка да і пасля паядынку працягвалi руку, абдымалi і падтрымлiвалi пераможанага апанента. Думаю, не трэба лiшнi раз нагадваць, з каго яны бяруць прыклад. Калi забылiся, пераглядзiце фiнал па самба Першых Еўрапейскiх гульняў у Баку.