10 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Лёзненскім раёне знойдзены склад боепрыпасаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у в/ч №5524 Унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Пры высечцы дзялянкі ў лесе паблізу вёскі Буракі трактарыст убачыў боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усяго выкліканая на месца здарэння група размініравання в/ч №5524 на плошчы 50 м на 50 м выявіла 120 мінамётных мін, 23 ручныя гранаты і 13 узрывальнікаў да іх часоў вайны. Усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і абясшкоджаны.-0-

БЕЛТА