20 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці гатовы да вясновай пасяўной на 87%, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Генадзь Сабыніч.
Каля 70% глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў таксама адрамантавана. На падрыхтоўку тэхнікі гаспадаркамі асвоена Br19,7 млрд. уласных сродкаў і Br10 млрд. выдзелена з бюджэту вобласці. Разам з тым дэфіцыт сродкаў на закупку запчастак застаецца значным.
Па словах Генадзя Сабыніча, на лінейку гатоўнасці машынна-трактарны парк павінен выстраіцца ўжо 1 сакавіка.
У 2011 годзе ў гаспадаркі вобласці паступіла 286 трактароў, 100 кормаўборачных і 500 збожжаўборачных камбайнаў, 47 пасяўных глебаапрацоўчых агрэгатаў, 470 раскідвальнікаў мінеральных і арганічных угнаенняў, 192 абаротныя плугі.
У 2012 годзе Віцебская вобласць працягне працу па выхадзе на аптымальную структуру пасяўных плошчаў. Рэгіён плануе забяспечыць тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на ўзроўні 104-105%, вырабіць 1,5 млн.т збожжа, 20 тыс.т ільнавалакна, па 150 тыс.т рапсу і бульбы, 872 тыс.т малака.-0-
БЕЛТА
Трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці гатовы да вясновай пасяўной на 87%
20.2.20120 праглядаў