16 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Трамвай сутыкнуўся з аўтобусам на плошчы Перамогі сёння днём у Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярэгіна. Аварыя адбылася каля 14.00. Трамвай, які паварочваў з Маскоўскага праспекта на праспект Чарняхоўскага, сутыкнуўся на скрыжаванні з пасажырскім аўтобусам, які рухаўся па напрамку з вуліцы Леніна на Маскоўскі праспект. Па папярэдніх даных, у выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца трамвая. Цяпер па гэтай здарэнні вядзецца следства, удакладняюцца прычыны і абставіны здарэння.-0-

БЕЛТА