Год таму ўвайшоў у сілу новы праект Асноўнага закону Рэспублікі Беларусь, за які на Рэферэндуме 27 лютага зрабіла выбар уся краіна. Цяпер гэтая падзея – ужо частка нашай гісторыі. У Медыяцэнтры Віцебскай вобласці сёння праходзіць дыялогавая пляцоўка, дзе эксперты і спікеры абмяркоўваюць, што за гэты час зроблена ў заканадаўчай сферы і якія змены адбыліся ў грамадска-палітычным жыцці ў Беларусі.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая падкрэсліла, што Канстытуцыя – асноўны дакумент любога грамадзяніна.
– Мы вельмі шмат сустракаліся на дыялогавых пляцоўках і казалі пра тое, што гэта быў своечасовы дакумент, – сказала Марына Новіцкая. – Многія артыкулы атрымалі новае гучанне. Гэта было неабходна і абумоўлена менавіта змяненнем сітуацыі ў Беларусі і знешнім контуры. Размова пойдзе і пра змены ў Выбарчым кодэксе, і пра Закон аб Усебеларускім народным сходзе.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by