Напярэдадні светлага свята Васкрэсення Хрыстова Белтэлерадыёкампанія арганізуе трансляцыі набажэнстваў

Напярэдадні светлага свята Васкрэсення Хрыстова Белтэлерадыёкампанія арганізуе трансляцыі набажэнстваў:

16 красавіка, 12.00, тэлеканал «Беларусь 3» – прамая трансляцыя ў Вялікі Чацвер Чыну абмывання ног з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка, 14.00, тэлеканал «Беларусь 3» – прамая трансляцыя Вячэрні з вынасам Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3» – прамая трансляцыя Утрэні з Чынам пахавання Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

18 красавіка, 13.15, тэлеканал «НТБ-Беларусь» – прамая трансляцыя з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме (сыходжанне Дабрадатнага агню і Усяправаслаўная малітва аб міры на Святой Зямлі).

18 красавіка, 23.45, тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» – прамая трансляцыя Святочнага Набажэнства на Светлае Хрыстова Васкрэсенне па календары праваслаўнай канфесіі з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

«Тэлерадыёкампаніяй «Віцебск» будзе арганізавана трансляцыя Пасхальнай Боскай літургіі са Свята-Успенскага кафедральнага сабора ў Віцебску:

18 красавіка, 23:45, тэлеканалы «Беларусь-4» і «Віцебск» - прамая трансляцыя Пасхальнай Боскай літургіі са Свята-Успенскага кафедральнага сабора.

19 красавіка, 07:00, тэлеканал «Беларусь-4» - трансляцыя Пасхальнай Боскай літургіі са Свята-Успенскага кафедральнага сабора.

19 красавіка, 09:00, тэлеканал «Віцебск»- трансляцыя Пасхальнай Боскай літургіі са Свята-Успенскага кафедральнага сабора.

Усіх вернікаў заклікаюць правесці важныя духоўныя дні дома і ўбачыць усе набажэнствы ў прамым эфіры і ў поўным аб'ёме.