Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд з нацыянальным святам - Днём незалежнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Нашы краіны аб'ядноўвае багатая супольная гісторыя, разнастайныя гаспадарчыя і чалавечыя сувязі, імкненне да пабудовы ўласнай незалежнай дзяржавы, - гаворыцца ў віншаванні. - Станоўчая дынаміка двухбаковага дыялогу ў апошнія гады адлюстроўвае ўзаемную зацікаўленасць у далейшым паглыбленні адносін у гандлёвай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай галінах".

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял супрацоўніцтва ў транспартнай і лагістычнай сферах, банкаўскім сектары і турызме.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Керсці Кальюлайд моцнага здароўя і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Эстоніі - міру і дабрабыту