Транспартнае забеспячэнне навучэнцаў з'яўляецца адной з мер іх сацыяльнай абароны. Усім навучэнцам прадастаўлены льготы пры праездзе на транспарце агульнага карыстання, а таксама прадугледжаны іх бясплатны падвоз ад месца жыхарства да месца вучобы і назад.
Транспартнае забеспячэнне навучэнцаў з'яўляецца адной з мер іх сацыяльнай абароны. Усім навучэнцам прадастаўлены льготы пры праездзе на транспарце агульнага карыстання, а таксама прадугледжаны іх бясплатны падвоз ад месца жыхарства да месца вучобы і назад. Усяго ў раёне ў сёлетнім навучальным годзе правам на бясплатны падвоз карыстаюцца 853 навучэнцы ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2011 № 202 «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў» 371 вучню, які атрымлівае агульную сярэднюю адукацыю ва ўстановах адукацыі г. Лепель, дадзена права бясплатнага праезду ў перыяд з першага верасня па трыццатае чэрвеня на гарадскім транспарце ад месца жыхарства да месца вучобы і назад па даведках адпаведнага ўзору. Падвоз навучэнцаў устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах, у адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку арганізацыі падвозу навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2011 № 247, рашэннем Лепельскага райвыканкама ад 26 жніўня 2016 г. №835 «Аб арганізацыі падвозу навучэнцаў» ажыццяўляецца бясплатна школьнымі аўтобусамі, транспартам арганізацый альбо па праязных білетах.