На цяперашні час пытанне ўладкавання і эксплуатацыі грамадзянамі аўтаномных сістэм водаадвядзення рэгулюецца ў сукупнасці наступных заканадаўстваў:

На цяперашні час пытанне ўладкавання і эксплуатацыі грамадзянамі аўтаномных сістэм водаадвядзення рэгулюецца ў сукупнасці наступных заканадаўстваў:

1) у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;

2) аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва;

3) аб ахове і выкарыстанні вод.

У адпаведнасці з заканадаўствам у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці праектная дакументацыя на водаадвядзенне жылога дома распрацоўваецца ў адпаведнасці з тэхнічнымі ўмовамі на каналізацыю і іншымі зыходнымі дакументамі, што выдаюцца у складзе дазвольнай дакументацыі па аб'екце будаўніцтва.

Пры эксплуатацыі аўтаномных сістэм каналізацыі неабходна выконваць санітарна-ахоўныя зоны (ад збудаванняў ачысткі сцёкавых вод да абслугоўванага аб'екта), якія згодна СанПіН «Патрабаванні да сістэм водаадвядзення населеных пунктаў», зацверджаным пастановай МЗ РБ ад 15.05.2012 № 48, складаюць для: воданепранікальных выграбных ям, септыкаў - не менш 5 м; фільтравальных калодзежаў - не менш 8 м; палёў падземнай фільтрацыі - не менш 15 м; фільтравальных траншэй, пясчана-жвіравых фільтраў - не менш 25 м.

Зыходзячы з нормаў падпункта 12.10.5 СН 3.01.03-2020 «Планіроўка і забудова населеных пунктаў», аўтаномныя сістэмы каналізацыі могуць эксплуатавацца на пастаяннай аснове па схеме:

з рэзервуарам-накапляльнікам (выграбнай ямай) нечыстот і іх вывазам асенізацыйным транспартам;

з аўтаномнымі ачышчальнымі збудаваннямі (септыкі з фільтравальнымі калодзежамі, фільтравальныя траншэі і інш.).

Уладкаванне воданепранікальных выграбных ям дапускаецца для асобна размешчаных будынкаў пры расходзе гаспадарча-бытавых сцёкавых вод да 1,0 м3/сут з перыядычным вывазам сцёкавых вод на найбліжэйшыя збудаванні ачысткі сцёкавых вод. Патрабаванні аб уладкаванні воданепранікальных выграбных ям таксама ўстанаўліваюцца рэжымам ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці ў водаахоўных зонах (пункт 3 артыкула 53 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - ВК)).

Септыкі варта праектаваць у выглядзе адна- або шматкамерных ёмістасцей з воданепранікальнымі сценкамі і дном, знешнія паверхні якіх павінны быць гідраізаляваны.

У межах заканадаўства аб ахове і

не дазваляецца выкарыстанне вод, скіданне сцёкавых вод з выкарыстаннем рэльефу мясцовасці (пункт 7 артыкула 47 ВК). Сцёкавую ваду пасля адстойвання ў септыках дазваляецца скідаць у навакольнае асяроддзе з прымяненнем прыёмнікаў сцёкавых вод, устаноўленых пунктам 2.44 ЭкаНПБ 17.01.06-001-2017 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Патрабаванні экалагічнай бяспекі».