4 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Трэць кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці сфарміравана за кошт паступленняў ад ААТ "Нафтан", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
За 8 месяцаў бягучага года ад бюджэтаўтваральных арганізацый Віцебскай вобласці паступіла ў бюджэт Br3323,7 млрд., што склала 54,1% ад агульных паступленняў за дадзены перыяд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні ад дадзенай катэгорыі плацельшчыкаў у дзейных цэнах павялічыліся на Br1257,7 млрд.
Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме паступленняў ад бюджэтаўтваральных арганізацый Віцебскай вобласці складаюць акцызы - 34,1% і падатак на прыбытак - 26,8%. Напрыклад, выплачана ў бюджэт акцызаў у суме Br1132,3 млрд., што складае 96,9% ад агульнай сумы акцызаў, выплачаных суб'ектамі гаспадарання Віцебскай вобласці за 8 месяцаў.
Найбольшая сума выплачаных плацяжоў у бюджэт прыпадае на ААТ "Нафтан" - Br1903,7 млрд., ПРУП "Віцебскаблгаз" - Br275,7 млрд., дзяржаўнае прадпрыемства "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" - Br245,9 млрд., ТАА "Інтэрсервіс" - Br201,4 млрд. У абласной падатковай таксама адзначылі, што 31% кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці сфарміравана за кошт паступленняў ад ААТ "Нафтан".-0-
БЕЛТА
Трэць кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці сфарміравана за кошт паступленняў ад ААТ "Нафтан"
4.10.20120 праглядаў