19 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Трэць кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці праводзіць у форме маніторынгу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кантрольным ведамстве.
Асноўны ўпор КДК робіць на папярэджанне парушэнняў. У форме маніторынгу праведзена каля 35% усіх кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў. Узмацненне папераджальнага характару працы дазволіла без павелічэння кантрольнай нагрузкі на суб'екты атрымліваць інфармацыю аб становішчы спраў у курыруемых сферах эканомікі, павысіць аператыўнасць і дзейснасць кантрольных мерапрыемстваў.
За 8 месяцаў бягучага года спецыялісты КДК вобласці правялі 119 праверак, па выніках якіх спагнана ў бюджэт Br28,3 млрд. Звернута ў даход дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, пастаўлена на ўлік або даацэнена аб'ектаў асноўных сродкаў на суму Br36 млрд. У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года сума зэканомленых дзяржаўных сродкаў павялічылася ў 114 разоў і склала Br67,6 млрд.
Як адзначылі ў КДК, забяспечаны ўзважаны падыход да накладання адміністрацыйных спагнанняў да суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Адміністрацыйныя спагнанні прымяняліся з улікам ступені віны і фінансавага становішча правераных суб'ектаў. За 8 месяцаў 2012 года накладзена адміністрацыйных спагнанняў на суму Br12,6 млрд. пры ўстаноўленым заканадаўствам максімальным памеры адміністрацыйных штрафаў Br42,5 млрд. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 408 парушальнікаў, да дысцыплінарнай - 605.-0-
БЕЛТА
Трэць кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў КДКА Віцебскай вобласці праводзіцца ў форме маніторынгу
19.9.20120 праглядаў