Трэці этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» прайшоў ва УА «Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй».
Трэці этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» прайшоў ва УА «Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй». Адкрыў мерапрыемства начальнік раённага аддзела па НС Ловец Валянцін Эдуардавіч, які азнаёміў навучэнцаў і выкладчыкаў з мэтамі і задачамі акцыі, прывёў прыклады гібелі людзей на пажарах з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янэння ў нашым раёне, адзначыў, што загінулыя – маладыя, працаздольныя людзі, заклікаў усіх да вядзення здаровага і бяспечнага ладу жыцця. Таксама Валянцін Эдуардавіч завастрыў увагу на недапушчальнасці знаходжання на тонкім няўстойлівым лёдзе. Быў прадэманстраваны фільм «Недзіцячыя гульні». Далей інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Садоўскі Аляксандр Міхайлавіч расказаў дзецям пра мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач», правёў віктарыну «Што рабіць, калі…», конкурсы «Апрананне баявога адзення» і «Самы спрытны». Актыўныя ўдзельнікі конкурсаў атрымлівалі цукеркі і наглядна-выяўленчую прадукцыю. Выкладчыкі і навучэнцы ліцэя падзякавалі работнікаў МНС за праведзенае мерапрыемства і паабяцалі быць уважлівымі і асцярожнымі ў абыходжанні з агнём і выконваць правілы бяспечных паводзін.