Трэці этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» прайшоў 23 лістапада ва ўстанове адукацыі «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Трэці этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» прайшоў 23 лістапада ва ўстанове адукацыі «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». У пачатку мерапрыемства інспектар прапаганды азнаёміў навучэнцаў і выкладчыкаў з мэтамі і задачамі акцыі, прывёў прыклады гібелі людзей на пажарах з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янэння ў нашым раёне, адзначыў, што загінулыя – маладыя, працаздольныя людзі, заклікаў усіх да вядзення здаровага і бяспечнага ладу жыцця. Таксама работнік МНС завастрыў увагу на недапушчальнасці знаходжання на тонкім няўстойлівым лёдзе. Былі прадэманстраваны фільмы «Пажарная бяспека ў студэнцкіх інтэрнатах», «Цыгарэта – асноўная прычына пажараў!». Далей ратавальнік расказаў дзецям пра мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач», правёў віктарыну «Што рабіць, калі…», конкурсы «Усталюй АПІ», «Тваё здароўе», «Цыгарэту на цукерку», «Самы спрытны». Актыўныя ўдзельнікі конкурсаў атрымлівалі цукеркі і наглядна-выяўленчую прадукцыю. Выкладчыкі і навучэнцы каледжа падзякавалі работнікам МНС за праведзенае мерапрыемства, паабяцалі быць уважлівымі і асцярожнымі ў абыходжанні з агнём і выконваць правілы бяспечных паводзін.