1 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Тры аўтобусы з нелегальным дызпалівам затрыманы ў Талачынскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Супрацоўнікамі аддзялення ДАІ і ГБЭЗ Талачынскага РАУС паблізу вёскі Слабодка затрыманы тры аўтобусы МАЗ, якія рухаліся ў напрамку Расійскай Федэрацыі, пад кіраваннем жыхароў Фаніпаля Дзяржынскага раёна 1969 (двое) і 1981 года нараджэння, якія без адпаведных дакументаў перавозілі 1,2 тыс.л дызельнага паліва. Кошт паліва ацэньваецца амаль у Br9 млн. Нелегальнае паліва канфіскавана, на кіроўцаў складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт.12.30 ч.3 КаАП РБ. Як растлумачылі ва УУС, абмежаванне на вываз паліва з Беларусі складае 100 л, кіроўцы ж гэтых транспартных сродкаў у парушэнне ўстаноўленых правілаў наўмысна запасліся палівам звыш нормы.

БЕЛТА