5 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Тры чалавекі загінулі пры пажары ў Шумілінскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Уночы 5 верасня ў 00.20 у ЦОУ Шумілінскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома ў гарадскім пасёлку Шуміліна. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася моцнае задымленне і гарэне ўнутры драўлянага рубанага жылога дома. У пакоі на ложку каля акна быў знойдзены труп 54-гадовага сужыцеля гаспадыні дома, на падлозе каля ложка - труп 59-гадовай гаспадыні дома, а ў прыхожай на падлозе - труп знаёмага гаспадыні, непрацуючага 1965 года нараджэння, які знаходзіўся ў яе ў гасцях.
Мяркуемая прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні сужыцеля гаспадыні дома.
Усяго за мінулыя суткі ў вобласці адбылося 4 пажары, на якіх загінулі 3 чалавекі, траўміраваны 1 чалавек і выратаваны 1 чалавек.-0-
БЕЛТА
Трое загінулі пры пажары ў Шумілінскім раёне
5.9.20120 праглядаў