13 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Тры цыстэрны з дызельным палівам спыніліся на чыгуначных пуцях на станцыі "Віцебск", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Сёння ўночы падчас правядзення манеўравых работ па расфарміраванні чыгуначнага саставу на станцыі "Віцебск" з рэек сышлі тры цыстэрны з дызельным палівам. Груз прыбыў з Наваполацка для далейшай адпраўкі на станцыю "Акніца" Малдаўскай чыгункі. У выніку сыходу цыстэрны не перакуліліся, уцечкі дызельнага паліва і затрымкі руху на станцыі не адбылося. Цяпер для пастаноўкі вагонаў на рэйкі пададзены аднаўленчы цягнік. Аварыйныя цыстэрны пасля пастаноўкі на рэйкі будуць адбуксіраваны ў вагоннае дэпо станцыі "Віцебск" для агляду і рамонту. Перапампоўка дызельнага паліва не плануецца. Пажарная бяспека забяспечваецца пажарнай камандай станцыі "Віцебск". Па папярэдняй версіі, сыход з рэек адбыўся з-за няспраўнасці тармазной сістэмы цыстэрнаў - выпаў тармазны башмак. Ступень пашкоджання чыгуначных пуцей устанаўліваецца.-0-

БЕЛТА