10 жніўня 2018 года экіпаж камбайна ў складзе Леаніда Аляксеенкі і Паўла Ханяка з СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Лепельскага раёна намалаціў тры тысячы тон збожжа. Генеральны дырэктар ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Пазняк Віктар Васільевіч і Старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Гутараў Віктар Сяргеевіч прыехалі на поле, каб павіншаваць камбайнераў і ўручыць падарункі.
Таксама аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама і РК ГА «БРСМ» быў узнагароджаны малады кіроўца Парфеновіч Уладзімір Сяргеевіч, які першым перавез у раёне 1000 тон збожжа ад камбайнаў.