31 мая, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Працоўныя пенсіі ў 2012 годзе будуць пералічаны яшчэ з 1 жніўня і з 1 лістапада. Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна на online прыёме, які праводзіцца пры падтрымцы БЕЛТА. "Згодна з указам №35 "Аб павышэнні пенсій" у 2012 годзе працоўныя пенсіі будуць пералічаны з 1 жніўня і з 1 лістапада, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за другі і трэці кварталы адпаведна", - сказала міністр. Папярэднія пералікі ў бягучым годзе былі з 1 лютага і з 1 мая. Адказваючы на пытанне аб адкладзенай пенсіі, Мар'яна Шчоткіна растлумачыла, што ў цяперашні час пры звароце за пенсіяй па ўзросьце пазней дасягненьня агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту (або пры адмове ад атрымання ўжо прызначанай пенсіі па ўзросьце) пенсія павялічваецца на 1% заробку за кожныя два месяцы працы без атрымання пенсіі. Пры гэтым пенсія максімальным памерам (75% заробку) не абмяжоўваецца. Указам №136 "Аб мерах па ўдасканаленні пенсійнага забеспячэння грамадзян", які ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2012 года, дадзеныя працэнты павялічаны. Так, за першы поўны год неатрымання пенсіі яна будзе павялічана на 6% заробку, які прымаецца для яе разліку, за другі - на 8%, за трэці - на 10%, за чацвёрты - на 12%, за пяты і кожны наступны год - на 14%. Калі праца без атрымання пенсіі - менш поўны год, то павелічэнне за кожныя поўныя два месяцы такой працы складае 1% заробку. Указаныя памеры павелічэння пенсіі сумуюцца паміж сабой.-0-

БЕЛТА