1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдаткі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі на выплату пенсій у павышаных памерах з жніўня 2014 года павялічваюцца на Br463 млрд у разліку на месяц. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, каментуючы ўказ №366 "Аб павышэнні пенсій".

У адпаведнасці з указам з 1 жніўня адбудзецца пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку, з павышэннем яе велічыні на 7,5%. Таксама ў жніўні пералічаць мінімальныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты да пенсій у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
У выніку працоўныя пенсіі павялічацца ў сярэднім на 7,3%. Сярэдняя заработная плата, прымененая пры папярэднім пераразліку пенсій, склала Br4 млн 960 тыс. Гэты паказчык, праіндэксаваны на 7,5%, роўны Br5 млн 332 тыс.
Па ацэнцы, сярэдняя пенсія па ўзросту складзе Br2 млн 600 тыс., мінімальная пенсія па ўзросту пры стажы 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын - Br1 млн 402 тыс., максімальная пенсія па ўзросту (калі індывідуальны каэфіцыент заробку складае 4,0 і стаж працы 45 гадоў у мужчын і 40 гадоў у жанчын) - Br3 млн 939 тыс.
У бягучым годзе гэта другі пераразлік працоўных пенсій. Першы быў праведзены з 1 лютага.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)