Планамерна, спакойна і камфортна наладжана праца і ў Лепелі. Нагадаем, у нас пунктам правядзення ЦЭ і ЦТ вызначаны Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.

Тыя, хто ўжо здаў экзамен, дзеляцца ўражаннямі: - Да экзамену адчувалі некаторае хваляванне, але, як толькі ўбачылі першае заданне, атрымалася сабрацца і наладзіцца на патрэбную хвалю. Пры падрыхтоўцы вельмі дапамаглі настаўнікі школы, якія аказвалі усялякае садзейнічанне, нацэленае на паляпшэнне нашых вынікаў.