У кожным рэгіёне краіны да канца 2018 года будуць адкрыты навучальныя цэнтры бяспекі, паведаміў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка на адкрыцці такога цэнтра ў Лідзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У кожным рэгіёне краіны да канца 2018 года будуць адкрыты навучальныя цэнтры бяспекі, паведаміў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка на адкрыцці такога цэнтра ў Лідзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першы эксперыментальны цэнтр быў створаны ў Гомелі, у канцы мая аналагічны пачаў працу ў Віцебску, а 1 чэрвеня абласны цэнтр бяспекі адкрыўся ў Лідзе. Да канца 2018 года падобныя цэнтры будуць створаны ў кожным рэгіёне краіны. Размесціцца яны ў Магілёве, Брэсце і Барысаве.
"Яны неабходныя для таго, каб дзеці не ў класе на занятках, а ў рэальнай абстаноўцы атрымалі веды на практыцы, адпрацавалі паводзіны ў той ці іншай сітуацыі. Навучанне, як паказвае практыка, варта пачынаць яшчэ з дашкольнага ўзросту", - сказаў Уладзімір Вашчанка. Займацца ў цэнтры будуць дарослыя і дзеці ад трох гадоў з усёй вобласці.
"Сёння і дарослыя людзі, на жаль, часам не ведаюць, як сябе абараніць у тым жа лесе, што прадпрыняць пры ўкусе пчалы ці восы. Мы развучыліся аказваць дапамогу адзін аднаму ў надзвычайнай сітуацыі на дарозе ці на вадзе", - заўважыў Уладзімір Вашчанка. У якасці прыкладу міністр прывёў выпадак гібелі дзіцяці ў аквапарку: з вады яго дасталі з прыкметамі жыцця, аднак з-за таго, што побач не аказалася здольнага аказаць першую дапамогу, выратаваць не змаглі.
Сёння ў Лідзе пачаў працу абласны Цэнтр бяспекі. Будынак цэнтра па вуліцы 8 сакавіка ператварыўся ў своеасаблівы шматфункцыянальны трэнажор. У гульнявой і пазнавальнай форме, з выкарыстаннем перадавых інавацыйных тэхналогій дзецям і дарослым прывіваюцца асновы бяспечных паводзін у тых ці іншых сітуацыях, правілы аказання першай дапамогі, адпрацоўваюцца навыкі карыстання сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны.