Сёння сярод падлеткаў існуюць розныя праблемы – гэта канфлікты ў сям'і, школе, непадзеленае каханне, непажаданая цяжарнасць, ужыванне алкаголю, наркотыкаў, курэнне і іншае.
Сёння сярод падлеткаў існуюць розныя праблемы – гэта канфлікты ў сям'і, школе, непадзеленае каханне, непажаданая цяжарнасць, ужыванне алкаголю, наркотыкаў, курэнне і іншае.
Для аказання дапамогі падлеткам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, у Цэнтрах дружалюбных да падлеткаў створаны кансультатыўныя групы (урачы-гінеколагі, урачы-педыятры, псіхолагі, уралогі).
Цэнтры БЯСПЛАТНА АНОНІМНА КАНФІДЭНЦЫЯЛЬНА (можна звярнуцца ананімна, не называючы пашпартных даных, месца вучобы) аказваюць падлеткам і моладзі дапамогу ў захаванні і ўмацаванні рэпрадуктыўнага, псіхалагічнага і саматычнага здароўя.
Мэта стварэння цэнтра – павышэнне інфармаванасці і матывацыі да здаровага ладу жыцця, забеспячэнне ўмоў для сацыялізацыі падлеткаў і ў выніку паляпшэнне рэпрадуктыўнага, псіхалагічнага, саматычнага здароўя моладзі.
Дзейнасць Цэнтра накіравана на:
павышэнне ўзроўню ведаў падлеткаў і моладзі пра здаровы лад жыцця, рэпрадуктыўнае здароўе, захворванне ІППП/ВІЧ;
атрыманне і ўмацаванне навыкаў здаровага ладу жыцця, правільных сацыяльных, рэпрадуктыўных паводзін;
фарміраванне матывацыі да выкарыстання атрыманых ведаў і навыкаў у уласным паводзінах.
Псіхолагі праводзяць кансультаванне па накірунках: