14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на асобныя віды нафтапрадуктаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.
Рознічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 3% і з сённяшняга дня складаюць за 1 літр: бензін Нармаль-80 - Br4380, бензін АІ-92 - Br4590, бензін АІ-95 - Br4950, дызельнае паліва - Br4860.
У канцэрне растлумачылі, што перагляд цэн на нафтапрадукты праведзены з мэтай паэтапнага выраўноўвання цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза. "Дзеючыя рознічныя цэны на нафтапрадукты з улікам павелічэння застаюцца ніжэйшымі за ўзровень аналагічных цэн у Расіі на 2-4%" - сказалі ў "Белнафтахіме".-0-
БЕЛТА
Цэны на бензін і дызпаліва ў Беларусі павышаны на 3%
14.9.20110 праглядаў