10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрнам "Белнафтахім" зацверджаны новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.
Рознічныя цэны на бензіны, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 3,5%, на дызельнае паліва - на 7% і з 10 лістапада складаюць за 1 літр: бензін Нармаль-80 - Br4900, бензін АІ-92 - Br5150, бензін АІ-95 - Br5550, дызельнае паліва - Br5750.
"Перагляд цэн на нафтапрадукты праведзены ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля з мэтай змяншэння страт нафтаперапрацоўчых заводаў пры рэалізацыі аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку і зніжэння яго спекулятыўнага вывазу за межы краіны з-за значнага дыспарытэту цэн на аўтамабільнае паліва ў Беларусі і суседніх дзяржавах", - растлумачылі ў канцэрне. -0-
БЕЛТА
Цэны на бензін і дызпаліва ў Беларусі павышаны на 3,5-7%
10.11.20110 праглядаў