3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на газ прыродны ў Беларусі з 1 студзеня 2011 года для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павялічаны на 11,9%, у даляравым эквіваленце з $246,47 да $275,87 за 1 тыс.куб.м без ПДВ. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Павелічэнне цаны на газ звязана з падаражаннем у 2011 годзе цаны пакупкі прыроднага газу з Расійскай Федэрацыі, змяненнем агульных эканамічных умоў гаспадарання.
Таксама павялічаны тарыфы на электрычную энергію, якая адпускаецца РВУ электраэнергетыкі ГПА "Белэнерга". Для прамысловых і прыраўнаваных да іх спажыўцоў яны вырастуць на 10%, для непрамысловых спажыўцоў (бюджэтныя, іншыя спажыўцы), вытворчых патрэб сельскагаспадарчых спажыўцоў - на 15%. Тарыфы на цеплавую энергію, якая адпускаецца РВУ электраэнергетыкі ГПА "Белэнерга", павялічаны таксама на 15%. -0-
БЕЛТА
Цэны на прыродны газ у Беларусі з 1 студзеня для юрыдычных асоб і ІП павялічаны на 11,9%
3.1.20110 праглядаў