Як вядома, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне 6 кастрычніка падпісаў Дырэктыву №10 "Аб недапушчальнасці росту цэн".
Як вядома, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне 6 кастрычніка падпісаў Дырэктыву №10 "Аб недапушчальнасці росту цэн". 19 кастрычніка Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову №713 «Аб сістэме рэгулявання цэн», згодна з якой вызначаны 370 таварных пазіцый, на якія ўстаноўлены максімальныя надбаўкі імпарцёраў і прэральныя гандлёвыя надбаўкі. Рэгуляванне надбавак закранула 138 харчовых тавараў і 222 нехарчовыя. Велічыня надбавак, зацверджаная пастановай, вагаецца ад 15 да 55 працэнтаў.
У Лепелі, як, зрэшты, і ў іншых раёнах і рэгіёнах рэспублікі, працягваюцца маніторынгі цэн на тавары, асабліва на сацыяльна значныя. На гэты раз мы адпраўляемся ў гандлёвыя кропкі горада разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Мартынавым. У полі зроку парламентарыя — не толькі буйныя, але і кампактныя крамы розных форм уласнасці.
Хлебабулачныя вырабы, малочныя, крупы, гародніна і садавіна, мяса... У гандлёвых кропках Ігар Феліксавіч звяртаў увагу не толькі на цэны, але і на асартымент, тэрміны прыдатнасці прадукцыі, наяўнасць тавару, у тым ліку айчыннага.
Так, напрыклад, "Санта супер" — прасторная крама, якая з'явілася ў нашым раёне пару гадоў таму і за гэты перыяд стала папулярнай сярод лепельчан. Дэпутат ацаніў гандлёвую кропку станоўча, з пераваг адзначыў уражлівы выбар тавараў, а таксама тое, што цэны на пачатак і канец кастрычніка не змяніліся, па якасці тавару ў яго таксама пытанняў не ўзнікла.
У гэты дзень не засталіся па-за ўвагай гандлёвыя кропкі “Хіт! Экспрэс”, крамы Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўсаюза і іншыя.
У кулінарыі №1 “Еда и кофе” загадчыца Леаніда Макарэвіч расказала дэпутату аб асартыменце прадукцыі, прадстаўленай на прылаўках. Трэба сказаць, асабіста ў мяне вочы разбягаюцца, калі хачу выбраць у гэтай гандлёвай кропцы пірожнае. Ведаю дакладна, што тут яны заўсёды свежыя і па прымальнай цане.
Лепельчане заходзяць у кулінарыю, каб набыць гатовыя салаты, катлеты, рыбу і іншыя стравы
– Звяртаю ўвагу не толькі на супермаркеты, бо не ва ўсіх грамадзян ёсць магчымасць