Цэны на харчаванне ў Беларусі ў студзені-лютым выраслі на 15,5%
23.3.20110 праглядаў
23 сакавіка, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзені-лютым бягучага года ў параўнанні са студзенем-лютым 2010 года выраслі на 15,5%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У лютым 2011 года ў параўнанні са студзенем 2011 года цэны на харчаванне павялічыліся на 2,2%, у параўнанні з снежнем 2010 года - на 4,4%. Змяненне цэн на харчаванне ў лютым у параўнанні з папярэднім месяцам дало 1,1% прыросту зводнага індэкса спажывецкіх цэн.
За студзень-люты 2011 года ў параўнанні са студзенем-лютым мінулага года бульба ў Беларусі падаражэла на 69,6%, крупы - на 49,6%, раслінавы алей - на 39,6%, сметанковае масла - на 37,5%, цукар - на 30,4%, садавіна - на 26,3%, агародніна - на 23,7%, сыры - на 21,6%, кандытарскія вырабы - на 17,4%, малако і малочныя прадукты - на 17,4%, яйкі - на 14,6%. Цэны на мяса і птушку выраслі на 12,3%, алкагольныя напоі - на 13%, гарбату - на 8,9%.
У лютым бягучага года ў параўнанні са студзенем 2011 года выраслі цэны на грэцкую крупу на 27,9%, цукар - на 9,8%, пшоняную крупу - на 7,6%, ялавічыну першай катэгорыі - на 5,1%, паўфабрыкаты мясныя з ялавічыны - на 4%, сала, сыры, свініну, рыбу і морапрадукты, масла сметанковае - на 3-3,4%, малако і малочныя прадукты, каўбасныя вырабы і копчанасці, маянэз, перлавую і манную крупы, напоі безалкагольныя, маргарын - на 2-2,7%, пшанічную муку, макаронныя кандытарскія вырабы, кансервы мясныя і рыбныя, мяса птушкі, алей раслінны - на 1,3-1,8%.
Цэны на капусту белакачанную павялічыліся на 12,5%, моркву - на 9,6%, агуркі свежыя - на 9,1%, цыбулю - на 7,8%, бульбу - на 6,2%, часнык - на 5,8%, буракі - на 5,4%. Садавіна падаражэла на 3,3%, у тым ліку яблыкі - на 7,6%, бананы - на 4,2%. Цытрусавыя сталі таннейшымі на 3,2%.
Сярэднія цэны (за адзін кг) на ялавічыну першай катэгорыі ў лютым склалі Br14,205 тыс., свініну (акрамя мяса без костак) - Br12,169 тыс., тушкі курэй - Br9,121 тыс., вараную каўбасу вышэйшага гатунку - Br14,528 тыс., марожаную рыбу - Br7,351 тыс.
У лютым бягучага года сярэднія цэны за 1 л малака 2,5%-3,5% тлустасці складалі Br1,764 тыс., смятаны - Br7,541 тыс. за кг, сыру цвёрдага - Br20,22 тыс., масла сметанковага - Br20,3 тыс., хлеба жытнёва-пшанічнага - Br1,941 тыс., макаронаў - Br3,21 тыс. Пшено каштавала Br3,378тыс., рыс - Br4,711тыс за 1 кг.
Паводле статыстыкі, сярэднія цэны на бульбу ў лютым склалі Br1,813 тыс. за кг, на капусту - Br2,078 тыс., на моркву - Br1,791 тыс., на цыбулю рэпчатую – Br2,421 тыс. Яблыкі прадавалі па Br4,297 тыс. за кг.-0-
БЕЛТА