9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на цукар у Беларусі павышаны на 20% з 9 верасня 2011 года. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцюсцю Міністэрства эканомікі.
Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 5 верасня 2011 года №145 "Аб унясенні змянення і дапаўненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2011 г. №62". Дакумент прыняты з улікам прапаноў канцэрна "Белхарчпрам", з мэтай кампенсацыі цукраперапрацоўчым арганізацыям затрат на сыравіну ў сувязі з падаражаннем цукровых буракоў ураджаю 2011 года, адзначылі ў Мінэканомікі.
Дадзенай пастановай замест фіксаваных рознічных цэн на цукар устаноўлены мяжовыя максімальныя рознічныя цэны, узровень якіх павышаны на 20% адносна дзейных фіксаваных рознічных цэн на цукар-пясок белы без дабавак вагавы і расфасаваны па 1 кг. Так, мяжовая максімальная рознічная цана на цукар-пясок, расфасаваны ў спажывецкую ўпакоўку вагой ад 0,5 кг да 1 кг, устаноўлена ў памеры Br6 тыс. за 1 кг.
Пастанова Мінэканомікі №145 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і ўступае ў сілу з 9 верасня 2011 года.-0-
БЕЛТА
Цэны на цукар у Беларусі павышаны на 20%
9.9.20110 праглядаў