29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 жніўня падвышаюцца цэны на звадкаваны газ. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінэканомікі, каментуючы пастановы ад 25 ліпеня бягучага года №113 "Аб устанаўленні гранічных рознічных цэн на звадкаваны газ пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях", №114 "Аб цане на газ звадкаваны, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах" і №115 "Аб унясенні змен у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2011 года №52". Звадкаваны газ у Беларусі выпрацоўваецца ў асноўным з імпартнай сыравіны. Цяперашнія адпускныя цэны на звадкаваны газ не забяспечваюць рэнтабельную працу арганізацый, якія выпрацоўваюць гэты прадукт для камунальна-бытавога спажывання і запраўкі аўтамабільнага транспарту. У сувязі з гэтым Міністэрства эканомікі прыняло рашэнне аб іх павелічэнні з 1 жніўня 2011 года. Цэны арганізацый-вытворцаў на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання павялічаны на 23%, для запраўкі аўтатранспарту - на 24%. У сувязі з павышэннем завадскіх адпускных цэн на звадкаваныя газы Міністэрства эканомікі таксама прыняло рашэнне аб павелічэнні цэн на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў якасці маторнага паліва, - на 24%, на звадкаваны газ для запраўкі ў малагабарытныя балоны (1 л, 5 л, 12 л, 27 л) - на 23%.-0-

БЕЛТА