28 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Цэны на 113 міжнародных непатэнтаваных найменняў лекавых сродкаў зніжаюцца з сённяшняга дня ў аптэчнай сетцы Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. Па даручэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца на мінулым тыдні ўпраўленне аховы здароўя аблвыканкама правяло маніторынг росту цэн на лекі ў аптэчнай сетцы вобласці за студзень-лістапад 2011 года. Па выніках маніторынгу з мэтай забеспячэння цэнавай даступнасці жыцёва важных лекавых сродкаў розным слаям насельніцтва вызначаны пералік са 113 найменняў для адпуску з мінімальнай гандлёвай надбаўкай. У гэты пералік трапілі прэпараты як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці для пастаяннага прымянення: гіпатэнзіўныя, сардэчныя, гарачкапаніжальныя і іншыя. Цэны на гэтыя прэпараты зніжаюцца на 10% як у дзяржаўнай, так і ў камерцыйнай аптэчнай сетцы. Ход выканання распараджэння аблвыканкама знаходзіцца на пастаянным кантролі ва ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі і ва ўпраўленні аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама.-0-

БЕЛТА