14 верасня, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. ЦВК будзе прымаць заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах да 24 верасня. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Лідзія Ярмошына патлумачыла, што прэтэндэнты ў кандыдаты ў Прэзідэнты павінны падаць заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп на працягу 10 дзён з даты прызначэння выбараў, гэта значыць не пазней 24 верасня. На працягу пяці дзён пасля гэтага Цэнтрвыбаркам павінен зарэгістраваць ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў. А ўжо з 30 верасня можа пачацца вылучэнне кандыдатаў, гэта значыць збор подпісаў. Згодна з беларускім заканадаўствам, кандыдатам у Прэзідэнты можа стаць той, хто збярэ не менш за 100 тыс. подпісаў.-0-
БЕЛТА
ЦВК будзе прымаць заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп на маючых адбыцца выбарах да 24 верасня
14.9.20100 праглядаў