17 жніўня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі рэкамендуе акруговым камісіям зарэгістраваць усіх кандыдатаў у адзін дзень, паведаміла сёння журналістам кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы рэкамендуем усіх зарэгістраваць адначасова, нават калі па нейкіх з іх ужо ўсе дакументы правераны. Мы прасілі ўсіх зарэгістраваць у перадапошні магчымы дзень 22 жніўня. Магчыма, там, дзе камісія не справіцца, рэгістрацыя адбудзецца 23 жніўня. Але, зноў жа, гэта на роўных умовах", - сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама. Лідзія Ярмошына адзначыла, што працэс рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты дастаткова складаны. Камісіі павінны праверыць дакладнасць звестак, якія ўтрымліваюцца ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці. Для гэтага накіроўваюцца запыты ў падатковую інспекцыю, ДАІ і іншыя органы. "Патрэбен пэўны час, каб гэтыя запыты былі накіраваны і на іх атрыманы адказы", - растлумачыла кіраўнік ЦВК.-0-

БЕЛТА