Тканыя паясы, вырабы з керамікі і бісеру, народныя лялькі, магніты – гэтыя тавары сёлетняй восенню апынуліся ў лідарах продажаў у салоне-краме «Скарбонка».
Тканыя паясы, вырабы з керамікі і бісеру, народныя лялькі, магніты – гэтыя тавары сёлетняй восенню апынуліся ў лідарах продажаў у салоне-краме «Скарбонка». І калі летам асноўнымі пакупнікамі салона-крамы былі турысты, то восенню па рэчы для ўпрыгожвання інтэр'ера і падарункамі ідуць лепельчане.
Такая тэндэнцыя адбіваецца і на даходзе. За летнія месяцы ад продажу было атрымана каля дзесяці мільёнаў рублёў, у верасні – звыш трох мільёнаў рублёў, у кастрычніку – паўтара мільёна рублёў. Дарэчы, самыя дарагія з прададзеных тавараў за восеньскі перыяд – карціны мясцовых мастакоў. З іх цэнавыя рэкорды пабіла праца мастака Аляксея Пшэнкі: пакупніку яго пейзаж абышоўся ў два з паловай мільёна рублёў.
Апошнія навінкі, якія прапануе гараджанам і гасцям «Скарбонка», – магніты, розныя вырабы, вымпелы з выявай цмока.
М. АРЛОВА.