У Доме рамёстваў кветкі ў розных тэхніках прадставілі ўдзельнікі гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Вясёлка» аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.

У Доме рамёстваў кветкі ў розных тэхніках прадставілі ўдзельнікі гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Вясёлка» аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН. Сваю выставу яны так і назвалі - «Кветкавая фантазія».

На сталах размясцілася 17 работ. Многія з іх аўтары ўжо проста паспелі раздарыць родным. Бісерапляценне, вышыўка – з гэтымі карпатлівымі відамі рукадзелля дзеці спраўляюцца добра. Дарэчы, пачыналася ўсё з няхітрых фігурак арыгамі. Цяпер жа кіраўнік Вольга Рудзько вучыць сваіх выхаванцаў рабіць абярэгі і анёлачкі з саломы, дапамагае асвоіць валянне з воўны.

Работы гурткоўцаў удзельнічаюць на розных конкурсах творчасці інвалідаў.

М. АРЛОВА.

На здымку: кіраўнік «Вясёлкі» Вольга Рудзько з гурткоўцамі Ігарам Манькоўскім, Аленай Жарнасек і Дзмітрыем Гаўрушыным.

Фота аўтара.